21 траўня 2024, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мандат АБСЕ у Менску – ні кроку ў бок

6
Мандат АБСЕ у Менску – ні кроку ў бок

Улады падоўжылі мандат офіса АБСЕ, жорстка абмежаваўшы яго дзейнасць і пакінуўшы за сабой права закрыць яго ў любы момант.

Мандат офіса АБСЕ у Менску падоўжаны на год - да 31 снежня 2010. У заяве МЗС Беларусі з гэтай нагоды строга абумоўліваюцца ўмовы працы місіі, а таксама ўтрымліваецца сцверджанне аб адсутнасці падставаў для палявой прысутнасці гэтай арганізацыі ў краіне, перадае «Нямецкая хваля».

Нагадаем, што яшчэ ў верасні 2009 года кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што «беларускі бок вымушаны сур'ёзна задумацца над перспектывамі далейшай дзейнасці офіса АБСЕ ў Менску».

Палітолагі прагназавалі, што будучыня офіса АБСЕ будзе прадметам гандлю ў адносінах Беларусі з Захадам. У снежні Сесілія Вігстрэм, якая выконвае абавязкі кіраўніка працоўнай групы ПА АБСЕ па Беларусі, падчас візіту ў Менск выказала надзею, што мандат офіса АБСЕ будзе падоўжаны ў якасці «навагодняга падарунку». «Падарунак» зрабілі, але з агаворкай.

У выпадку «парушэння офісам АБСЕ свайго мандата і ажыццяўлення дзейнасці, якая выходзіць за ўзгодненыя параметры, беларускі бок пакідае за сабой права спыніць яго дзейнасць у Менску», кажацца ў заяве МЗС Беларусі.

Новым кіраўніком офіса стане нямецкі дыпламат Бенедыкт Халер. Афіцыйны Менск разлічвае на забеспячэнне ім «пераемнасці, канструктыўнага духу ў працы, строгай адпаведнасці дзейнасці офіса мэтам і параметрам узгодненага мандата».

Які офіс не патрэбны

На пытанне, ці патрэбны ў Беларусі зараз офіс АБСЕ, былы намеснік міністра замежных справаў, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» заявіў - офіс АБСЕ патрэбны, калі ён выконвае прадугледжаныя дакументамі АБСЕ ўмовы. А калі ён спрабуе падлашчвацца да рэжыма, дык такая місія не патрэбная, упэўнены палітык. «Апошні кіраўнік офіса АБСЕ відавочна спрабаваў працаваць на рэжым Лукашэнкі. Такі офіс акрамя шкоды нічога не прынясе», - лічыць Андрэй Саннікаў.

Паводле яго словаў, сёння офісы АБСЕ прысутнічаюць у так званых праблемных краінах, а праблема Беларусі відавочная: «адсутнасць дэмакратыі і дыктатарскі рэжым». І таму, упэўнены Саннікаў, рэалізацыя прынцыпаў АБСЕ, а гэта, перш за ўсё, права на выбар кіраўніцтва краіны і кантроль за правядзеннем выбараў, Беларусі вельмі неабходная. «Але гэта павінен быць офіс АБСЕ, а не офіс адміністрацыі Лукашэнкі», - дадае былы дыпламат.

Пры апошнім кіраўніку офіса Хансе-Ёхане Шміце, працягвае Саннікаў, офіс выконваў дапаможную функцыю для прыняцця нейкіх рашэнняў АБСЕ. Паводле выказвання лідэра «Еўрапейскай Беларусі», нельга сказаць, што Шміт не працаваў, але ён «баяўся займаць актыўную пазіцыю па пытаннях, якія ў мандаце павінны быць першачарговымі, – гэта правы чалавека».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках