Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі - $5,1 мільярда
7- 10.12.2010, 17:16
У Беларусі за студзень-кастрычнік 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $5113.5 мільёна.
Гэта значыць, што на 20,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года ($4254.4 млн.), сведчаць дадзеныя Нацбанка, піша АФН.
Прагнозам на бягучы год дэфіцыт знешняга гандлю быў вызначаны ў памеры $4600-4700 млн.
Пры гэтым у кастрычніку адмоўнае сальда дасягнула $754.4 млн. (супраць $528.5 млн. у кастрычніку 2009 года) і $753.7 млн. у верасні бягучага года.
У прыватнасці, сальда знешняга гандлю таварамі за дзесяць месяцаў 2010 года склалася адмоўным у памеры $6529.2 млн. (на 19.5% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года), паслугамі – станоўчымі ў памеры $1415.7 млн. (на 17.2% больш).
Знешнегандлёвы зварот тавараў і паслуг павялічыўся ў студзені-кастрычніку 2010 года на 18,9% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склаў $52349.5 млн. Экспарт тавараў і паслуг вырас на 18,8% да $23618.0 млн., імпарт - на 19,1% да $28731.5 млн.