17 траўня 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 27 тысячаў назіральнікаў – 90 з апазіцыі

4

У выбарчых камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 13 снежня акрэдытавана 27 тыс. 282 унутраных назіральніка.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытаваныя сем назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 706, ва ўчастковых — 26 569.

Найбольшая колькасць назіральнікаў высунутая грамадскімі аб'яднаннямі — 17 005. Актыўней за ўсіх у гэтым плане Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 3923 чалавекі, БРСМ — 3545 чалавек, РГА «Белая Русь» — 3480, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў — 2984.

Грамадзяне шляхам падачы заяваў высунулі 4791 назіральніка, працоўныя калектывы — 3187.

Палітычныя партыі пакуль высунулі 2299 назіральнікаў. Найвялікшую колькасць назіральнікаў з партый высунула Камуністычная партыя Беларусі (795 чалавек) і Беларуская сацыяльна-спартовая партыя (471). Беларуская аграрная партыя высунула 353 назіральніка, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 322, Рэспубліканская партыя — 252, Беларуская патрыятычная партыя — 16.

З апазіцыйных партый Аб'яднаная грамадзянская партыя высунула 27 чалавек, Партыя БНФ — 22, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 17, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — па 9, Кансерватыўна-хрысціянская партыя-БНФ — 6.

Вылучэнне і акрэдытацыя назіральнікаў працягваюцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках