3 траўня 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CPJ: Патрабуем расследавання гібелі Алега Бябеніна

18
CPJ: Патрабуем расследавання гібелі Алега Бябеніна

У Камітэта абароны журналістаў шмат пытанняў да беларускіх уладаў.

Як перадае «Радыё Свабода», Камітэт абароны журналістаў (CPJ) - няўрадавая арганізацыя, якая базуецца ў Нью-Ёрку - заклікаў правесці незалежнае расследаванне смерці журналіста Алега Бябеніна, заснавальніка папулярнага апазіцыйнага сайта charter97.org.

У заяве арганізацыі выказваецца заклапочанасьць тым, што беларускія ўлады спынілі расследаваньне гэтай справы.

«У афіцыйным расследаванні занадта шмат пытанняў без адказаў і прапушчаных сведчанняў. Улады абавязаныя дазволіць экспертам правесці незалежнае міжнароднае расследаванне», - заявіла праграмны каардынатар па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Камітэта абароны журналістаў Ніна Агнянава.

Алега Бябеніна знайшлі ў пятлі 3 верасеня 2010 на яго лецішчы пад Менскам. Яго калегі і сябры заявілі, што не вераць у версію пра самагубства.

Калегі Бябеніна, якія публікавалі артыкулы з пытаннямі па гэтай справе і з указаннем непаслядоўнасці ў афіцыйнай версіі, атрымлівалі ананімныя пагрозы, якія засталіся таксама не расследаваныя.

23 лістапада Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) аб'явіла, што два яе неназваныя эксперты пагадзіліся з афіцыйнай высновай пра самагубства Алега Бябеніна. Прадстаўнікі АБСЕ падкрэслілі, што эксперты не мелі паўнамоцтваў праводзіць уласнае расследаванне, а толькі пераглядалі матэрыялы расследавання беларускіх уладаў. Эксгумацыі цела Алега Бябеніна не праводзілася.

Камітэт у абарону журналістаў нагадвае, што сайт charter97.org, заснавальнікам якога быў Алег Бябенін, меў неаднаразовыя праблемы з уладамі з-за сваіх публікацыяў пра злоўжыванні ва ўрадзе, парушэнні правоў чалавека, карупцыі ў службах бяспекі і пра дзейнасць апазіцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках