16 чэрвеня 2026, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Білеты ў грамадскім транспарце даражэюць да 700 рублёў

44

Гэтае рашэнне Мінэканомікі ўзгадніла з Менскім гарвыканкамам. Дата падаражэння не называецца, але адбудзецца гэта хутка.

Мінэканомікі прыняла пастанову №40 «Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання». Як паведамляе БелТА, дакумент прыняты «для забеспячэння выканання параметраў, усталяваных на 2010 год, устойлівага функцыянавання транспартных арганізацыяў ва ўмовах росту выдаткаў на перавозкі, а таксама з улікам падвышэння пенсіяў і зарабатнай платы працаўнікоў бюджэтнай сферы».

Пастановай узгодненыя тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання (уключаючы аўтобусы з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс.кг на звычайных і хуткасных маршрутах) з Менскім гарвыканкамам у памеры не больш за Br700 за адну паездку. Таксама з аблвыканкамамі ўзгодненыя тарыфы ў памеры не больш за Br600 за адну паездку. Гранічныя максімальныя тарыфы за перавозкі пасажыраў гарадскімі аўтобусамі экспрэсных рэгулярных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс.кг у Менску вызначаныя ў памеры Br1100 за адну паездку, у абласцях - Br900 за адну паездку.

У прэс-службе Мінэканомікі нагадалі, што ў адпаведнасці з разлікамі да закона Беларусі «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год» усталявана, што за кошт прыбыткаў ад продажу білетнай прадукцыі ў Менску павінна пакрывацца 70% выдаткаў на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання, у абласцях рэспублікі - 81%. Астатнія выдаткі на перавозкі пакрываюцца за кошт бюджэтных субсідыяў.

Паводле папярэдніх вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці ДП «Мінсктранс» за 2009 год, узровень пакрыцця выдаткаў на перавозкі гарадскім транспартам агульнага карыстання прыбыткамі ад продажу білетнай прадукцыі ў сярэднім склаў у Менску 36,8%, у абласцях - 70%.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках