5 траўня 2024, Нядзеля, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін даражэе на 7%

122

З 27 лютага ў Беларусі рознічныя кошты на нафтапрадукты, якія адпускаюцца на АЗС, падвышаюцца на 7%.

Адпаведнае рашэнне ўжо даведзенае канцэрнам «Белнафтахім» да аператараў АЗС.

Так, ужо ў суботу літр бензіну А-76 (Н-80) будзе каштаваць 2080 рублёў (рост на 140 рублёў), бензіну АД-92 - 2700 рублёў (на 180 рублёў), бензіну АД-95 - 3050 рублёў (на 210 рублёў), дызпаліва - 2430 рублёў (на 160 рублёў).

Варта адзначыць, што ўжо другое за год падвышэнне коштаў прынятае ў мэтах выканання беларускімі ўладамі свайго абавязальніцтва перад МВФ для кампенсацыяў бюджэтных стратаў у сувязі з новымі ўмовамі пастаўкі нафты ў 2010 годзе. Так, асноўная доля у 7% падвышэнні прыходзіцца на акцызы, якія планавалася падвысіць на 10%.

Яшчэ адной мерай кампенсацыі бюджэтных стратаў нафтанкі беларускія ўлады назвалі адмену бюджэтных экспартных субсідыяў нафтатрэйдарам і экспартных пошлінаў на нафтапрадукты, піша АФН. Гэты дакумент беларускія нафтавікі чакаюць з канца лютага. Аднак узгоднены ўсімі дзяржорганамі дакумент дагэтуль не падпісаны А.Лукашэнкам.

Аптовыя кошты на нафтапрадукты з 27 лютага павялічацца на 4%, што стане 3-м за год падвышэннем опту. У прыватнасці «Белнафтахім» падвысіў аптовыя кошты з 1 лютага на 3%.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках