Даражэюць пуцёўкі ў беларускія санаторыі
10- 5.02.2010, 8:36
У 2010 годзе пуцёўкі ў беларускія здраўніцы падаражэюць сярэднім на 9 адсоткаў.
Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю БелТА намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Балбатоўскі.
Ён падкрэсліў, што кошт пуцёвак, якія закупляюцца па выніках адкрытага конкурсу рэспубліканскім цэнтрам, у сярэднім на 5-10% ніжэйшы, чым у свабоднай рэалізацыі. Дарэчы, сярэдні кошт пуцёўкі ў 2009 годзе для дарослых тэрмінам на 18 дзён быў Br965 тыс.
Што тычыцца шкалы аплаты за пуцёўку, то мяняць яе не плануецца. Гэта шкала вызначана ўказам Лукашэнкі нумар 542. Памер платы за пуцёўку вызначаецца суадносінамі памеру грашовага даходу атрымальніка пуцёўкі да налічанай сярэднямесячнай зарабатнай платы працоўных у Беларусі. «У прымяненні да сённяшняга дня назаву некаторыя прыблізныя лічбы: калі даход да Br550 тыс. - трэба заплаціць за пуцёўку 15% у зімовы перыяд і 20% - у летні, калі даход складае Br1,1-1,6 млн. - адпаведна 40% і 55%, а калі звыш Br5,5 млн. – 100% кошту пуцёўкі», - дадаў суразмоўца. Ён лічыць, што дыферэнцыяцыя платы за пуцёўку забяспечвае справядлівы падыход, паколькі даплата за яе прымальная для розных катэгорый атрымальнікаў пуцёўкі, у тым ліку для малазабяспечаных грамадзян.
«Цану на санаторныя пуцёўкі, якія знаходзяцца ў свабоднай рэалізацыі, дыктуе рынак», - сказаў Генадзь Балбатоўскі.