2 траўня 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкорднае скарачэнне золатавалютных рэзерваў

18

Усяго за адзін месяц міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі скараціліся на 379.10 мільёнаў даляраў (6,7%).

У выніку на 1 лютага ЗВР склалі $5273.40 млн. супраць $5652.5 млн. на пачатак года. Пра гэта, как паведамляе АФН, сведчаць дадзеныя Белстата.

У структуры ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі $2601.70 млн., павялічыўшыся за студзень на $81.80 млн. (3,2%). Іншыя актывы знізіліся на $437.40 млн. (25,2%) да $1295.70 млн. на 1 лютага. Манетарнае золата склала $802.6 млн., знізіўшыся за студзень на $18,5 млн. (2,3%). СДР (спецыяльныя правы запазычання) на 1 лютага склалі $573.4 млн. супраць $578.4 млн. на 1 студзеня бягучага года.

Прымаючы пад увагу, што актыўная эканамічная дзейнасць у студзені звычайна аднаўляецца не раней за другую дэкаду, такое сур'ёзнае зніжэнне ЗВР не можа не выклікаць трывогі. Тым больш, улічваючы той факт, што ў студзені паводле папярэдніх дадзеных Нацбанка РБ станоўчае сальда аперацый на рынку наяўнай валюты склала каля 92 млн. даляраў (насельніцтва прадало больш, чым набыла).

Без усялякіх сумневаў, адмоўную ролю ў зніжэнні ЗВР сыграла сітуацыя вакол паставак расейскай нафты. Зніжэнне аб'ёмаў прапампоўвання на беларускія НПЗ і адпаведна экспарту нафтапрадуктаў адбілася на рэзкім падзенні валютнай выручкі (дадзеныя статыстыкі з'явяцца бліжэй да канца лютага).

Пэўнае зніжэнне ЗВР (намінаваныя ў далярах ЗША) было выклікана падзеннем курса еўра да даляра ЗША на сусветным валютным рынку з 1,44 на 1 студзеня да 1,39 на 1 лютага і стратай цікавасці з боку насельніцтва да аперацый з каштоўнымі металамі на ўнутраным рынку, што выклікана у сваю чаргу зніжэннем рэальных прыбыткаў грамадзян.

У лютым варта чакаць працягу адмоўнага трэнду з-за адсутнасці якіх-небудзь зразумелых перспектыў у нафтавым сектары і трывожных тэндэнцый з курсам еўра ў адносінах да іншых сусветных валют.

За 2009 год золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на $2,5 млрд. (84,6%). Пры гэтым запазычанні на знешніх рынках, а таксама іншыя паступленні, якія былі залічаны ў склад ЗВР, склалі больш за $5,5 млрд.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках