26 красавiка 2024, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускі АМАП перашкаджае працаваць і пагражае журналістам (Відэа)

13

Падчас разгону акцыі апазіцыі 8 лютага супрацоўнікі АМАПа пагражалі журналістам фізічнай расправай.

Гэта добра бачна і чутна на відэа, знятым журналістам «Радыё Свабода» Алегам Груздзіловічам. На просьбу журналіста не перашкаджаць яму выканаюць прафесійныя абавязкі, амапаўцы ў цывільным не рэагавалі і працягвалі яго штурхаць і закрываць рукамі камеру. Калі журналіст запатрабаваў, каб людзі ў цывільным назваліся і прад'явілі дакументы, адзін з іх стаў пагражаць: «Я зараз прымяню фізічную сілу…».

У аналагічнай сітуацыі апынуліся ўсе прысутныя на акцыі журналісты, у тым ліку журналісты сайта charter97.org. Прадстаўнікам СМІ не давалі здымаць беззаконне, якое адбывалася. Як і на ранейшых акцыях апазіцыі, да кожнага карэспандэнта былі прыстаўленыя некалькі чалавек у цывільным, якія закрывалі аб'ектывы фота- і відэакамераў, піхалі журналістаў, білі іх па руках і апаратуры і не давалі выконваць прафесійныя абавязкі.

Супрацоўнікі міліцыі ў форме, якія знаходзіліся на плошчы, на просьбы журналістаў звярнуць увагу на невядомых людзей, што нападнілі на іх, не рэагавалі.

Нагадаем, што на акцыі салідарнасці з палітвязнямі 8 лютага былі арыштаваныя 20 актывістаў апазіцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках