18 траўня 2024, Субота, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адбыў у Венесуэлу – іх стасункі з Чавесам даўно турбуюць ЗША

18

Беларускі кіраўнік раніцай 15 сакавіка накіраваўся з візітам у Венесуэлу. Беларускага дыктатара падазраюць у продажы зброі Уга Чавесу.

«Падчас візіту ў Каракас Аляксандр Лукашэнка абмяркуе з кіраўніцтвам Венесуэлы ўвесь комплекс сённяшніх двухбаковых стасункаў, а таксама перспектыўныя праекты беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва», паведаміў агенцтву «Интерфакс» у панядзелак кіраўнік прэс-службы беларускага кіраўніка Павал Лёгкі.

Паводле яго словаў, у межах гэтага візіту кіраўнікі Беларусі і Венесуэлы Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес правядуць сустрэчу ў вузкім складзе, а затым перамовы з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў. Мяркуецца, што ў Каракасе будзе падпісаны пакет пагадненняў, накіраваных на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва, адзначыў Лёгкі.

Кіраўнік прэс-службы таксама паведаміў, што Лукашэнка і Чавес асноўную ўвагу нададуць «ходу рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас папярэдніх сустрэчаў».

Як раней паведамлялася, у сярэдзіне мінулага тыдня ў Каракас прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на чале з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам з мэтай аналізу дасягнутых раней пагадненняў і прапрацоўкі новых сумесных праектаў.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, у Кангрэсе ЗША знаходзіцца на разглядзе законапраект «Аб уліку беларускіх паставак узбраенняў». Адносна сувязяў Аляксандра Лукашэнкі з Уга Чавесам у дакуменце кажацца:

«Венесуэльскі лідэр Уга Чавес падтрымлівае трывалыя стастункі з Іранам, Кубай, Суданам і Сірыяй – краінамі, якія ЗША лічаць спонсарамі тэрарызму.

У траўні 2006 года Дзярждэпартамент ЗША паведамляў, што Венесуэла не супрацоўнічае з ЗША у контртэрарыстычным накірунку.

Улетку 2006 года амбасадар Венесуэлы на Кубе наведаў Беларусь і назваў Злучаныя Штаты «агульным ворагам», пасля чаго Уга Чавес таксама нанес афіцыйны візіт у Беларусь.

Пасля гэтага – у верасні 2006 года было абвешчана, што Беларусь і Венесуэла рыхтуюць двухбаковы кантракт аб узбраеннях на суму ў 1 мільярд даляраў.

У сакавіку 2008 года чалец Нацыянальнага схода Венесуэлы Абель Ель Забаяр наведаў Іран і заявіў, што Венесуэла пачала перамовы з Беларуссю і Іранам па супрацоўніцтве ў ядзернай сферы.

Планаванае размяшчэнне ў Венесуэле сучасных сістэмаў СПА, такіх як С-300 у спалучэнні з супрацоўніцтвам з Беларуссю і Іранам у ядзернай сферы, якое нарастае, стварае схему, падобную да паставак сістэмаў С-300 у Іран на фоне расейскага супрацоўніцтва з Іранам у сферы нарошчвання ядзернага патэнцыялу Ірана.

Выкарыстанне Іранам пагадненняў аб ядзерным супрацоўніцтве як сродка распаўсюджвання ваенных тэхналогіяў у такія краіны як Венесуэла, ці то наўпрост ці з выкарыстаннем дамоўленасцяў з Беларуссю ці іншымі краінамі супярэчыць інтэрасам Злучаных Штатаў».

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка напярэдадні візіту ў Венесуэлу адмовіўся ад візіту ў Літву, куды быў запрошаны прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ на святкаванне Дня аднаўлення незалежнасці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках