1 траўня 2024, Серада, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя БМЗ адмовіліся працаваць

46

На Беларускім металургічным заводзе адбыўся канфлікт з-за нявыплаты шмат якім працоўным прэміі.

Канфлікт на БМЗ (Жлобін) адбыўся яшчэ 2 сакавіка, аднак пра яго стала вядома толькі сёння. Адміністрацыя прадпрыемства выплаціла штомесячныя прэміі не ўсім, таму працоўныя, выйшаўшы на працоўныя месцы, не працавалі.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў лідэр Жлобінскай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валеры Рыбчанка.

Валеры Рыбчанка адзначыў, што адміністрацыя БМЗ не толькі ўрэзала штомесячныя прэміі працоўным на 50%, але ў гэты раз выплаціла гэтую ўрэзаную прэмію не ўсім. Прэмію не атрымалі нават майстры. Таму шэраг працоўных адмовіліся працаваць і зладзілі маўклівы байкот.

Нагадаем, што шмат якія беларускія прадпрыемствы на мяжы спынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца зарабатныя платы, уразаюцца прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках