3 траўня 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТС выконвае загады выканкамаў?

29

Гарадзенскія абаненты мабільнага аператара МТС 23 красавіка сталі атрымліваць смс-паведамленні з заклікам прагаласаваць датэрмінова.

У паведамленні гаворыцца, у якія дні і гадзіны можна датэрмінова прагаласаваць на выбарах дэпутатаў у мясцовыя саветы, паведамляе сайт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Спачатку ўзнікла пытанне: навошта камерцыйнай структуры ўмешвацца ў выбарчы працэс? Але неўзабаве высветлілася, што заказчыкам масавай СМС-рассылкі з'яўляецца Гарадзенскі аблвыканкам.

Як лічаць мясцовыя грамадскія праваабаронцы, такую рассылку па сутнасці можна расцэньваць як заклік да людзей галасаваць менавіта датэрмінова. Тым больш што ў СМС-паведамленьні нічога не сказана пра дзень асноўнага галасавання.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках