19 траўня 2024, Нядзеля, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Празрыстыя скрыні па-за полем зроку ЦВК

7

Цэнтрвыбаркам Беларусі заяўляе, што не ведае, ці ёсць на выбарчых участках празрыстыя скрыні, на наяўнасці якіх настойвала сусветная супольнасць.

Як распавёў «Еўрарадыё» сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, кіраўніцтва Цэнтрвыбаркама рэкамендавала выбарчым камісіям ўсталяваць на ўчастках празрыстыя скрыні для галасавання. Пры гэтым, па яго словах, выкананне сваіх рэкамендацый не кантралюе.

«Наколькі я ведаю, у Акадэміі кіравання празрыстыя скрыні не першыя выбары ўжо стаяць, у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлетронікі - у іх, здаецца, празрыстыя скрыні. Але мэтанакіравана інфармацыю на гэты конт мы не збіралі », - заявіў Лазавік.

Па яго словах, ніхто з старшыняў выбарчых камісій сам не тэлефанаваў у ЦВК і не казаў, што па ўласнай ініцыятыве выканаў рэкамендацыі Ярмошынай і Лазавіка і паставіў празрыстыя скрыні.

Нагадаем, што адным з патрабаванняў зняцця санкцый з шэрагу беларускіх службоўцаў Эўразвяз называў змяненне выбарчага кодэксу РБ і правядзенне дэмакратычных выбараў. У тым ліку, прадстаўнікі Эўразвязу выказваліся за выкарыстанне падчас выбараў празрыстых скрыняў.

Усе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўніку Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў выбараў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Адзначым, што сёння ў 10 гадзін па ўсёй краіне пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках