10 чэрвеня 2026, Серада, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпашын: Расея мае праблемы з Беларуссю

7

Падліковыя камітэты Беларусі, Казахстана і Расеі правядуць сумесны «аналіз эфектыўнасці» Мытнага саюза.

Летам-восенню бягучага года падліковыя палаты Расеі, Беларусі і Казахстана маюць намер правесці шэраг кантрольных мерапрыемстваў, мэтай якіх з'яўляецца вызначыць, як функцыянуе Мытны саюз. Пра гэта заявіў 7 красавіка ў кулуарах паседжання працоўнай групы міжнароднай арганізацыі вышэйшых органаў фінкантролю (ІНТАСАІ) у Астане кіраўнік Падліковай палаты РФ Сяргей Сцяпашын.

Паводле яго слоў, падліковыя палаты трох краін у перыяд ад жніўня па лістапад 2010 года вызначаць, што Мытны саюз даў уваходзячым у яго дзяржавам і як прасоўваецца стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы.

Сцяпашын адзначыў, што ў працы Мытнага саюза маюцца пэўныя цяжкасці, і калі з Казахстанам у Расеі праблем няма, то з Беларуссю такія праблемы ёсць, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Нагадаем, што Беларусь падала на Расею пазоў у Эканамічны суд СНД. Афіцыйны Менск лічыць неправамерным спагнанне Масквой экспартных пошлін на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках