13 траўня 2024, панядзелак, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літвін: Далучэнне Украіны да «саюзнай дзяржавы» - утопія

6

Спікер Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Літвін аспрэчыў магчымасць далучэння Украіны да «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі.

«Я думаю, што гэта ўтопія, што Украіна далучыцца да «саюзнай дзяржавы». Мы павінны адысці ад «рытуальных танцаў» і даваць на прамыя пытанні прамыя адказы», - сказаў Ліцвін журналістам, перадае РИА «Новости».

У прыватнасці ён адзначыў, што Расея і Беларусь за час існавання «саюзнай дзяржавы» ўжо «напрацавалі» нарматыўна-прававую базу. «Няўжо яны будуць чакаць Украіну?», - сказаў Ліцвін.

Разам з тым ён адзначыў, што выступае супраць таго, каб «Украіна была закрытай». У прыватнасці, ён паведаміў, што яму паступіла прапанова ад спікера «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі Барыса Батуры аб асаблівым статусе Украіны ў парламенцкай структуры «саюзнай дзяржавы». Паводле яго слоў, гэтае пытанне будзе вывучацца.

Пры гэтым Літвін заўважыў, што Украіне неабходна прысутнічаць усюды, дзе могуць быць закранутыя яе інтарэсы для таго, каб без яе ўдзелу не прымаліся рашэнні, што могуць мець значэнне для краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках