2 траўня 2024, Чацвер, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін даражэе трэці раз за год

127

Канцэрн «Белнафтахім» з 12 траўня павышае адпускныя кошты на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» на прадпрыемстве «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт».

«Да нас паступіў загад канцэрна «Белнафтахім» за нумарам 160 ад 11 траўня, згодна якому з 12 траўня рознічныя кошты на нафтапрадукты падвышаюцца ў сярэднім на 6,5%», - паведаміў прадстаўнік прадпрыемства.

«Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» уваходзіць у склад ВА «Беларуснафта» і спецыялізуецца на рэалізацыі нафтапрадуктаў як фізічным, так і юрыдычным асобам.

Паводле загаду, з 12 траўня кошт 1 л аўтабензіну маркі «Нармаль-80» з улікам ПДВ складзе Br2,25 тыс. (на 8,2% больш), кошт 1 л бензіну АІ-92 – Br2,87 тыс. (на 6,3% больш), АІ - 95 – Br3,24 тыс. (на 6,2% больш), дызпаліва – Br2,58 тыс. (на 6,1% больш).

Папярэдні раз у Беларусі адпускныя рознічныя кошты на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС, падвышаліся 27 лютага - у сярэднім на 7%. Першае павышэнне ў 2010 годзе было праведзенае 23 студзеня - у сярэднім на 2%.

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках