23 траўня 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявонцьеў: Па-мойму, Лукашэнка трошкі з'ехаў з глузду

30

Адзін з тэлевізійных «рупараў» расейскай прапаганды лічыць, што падтрымка Лукашэнкі Бакіева - гэта «падтрымка грамадзянскай вайны».

«Па-мойму, Лукашэнка трошкі сышоў з розуму. Ён што не разумее, што пазіцыя Расіі - не дапусціць грамадзянскую вайну і хаос? Яго пазіцыя падтрымкі Бакіева - падтрымка грамадзянскай вайны». Так вядомы тэлевядучы, аўтар праграмы «Аднак» Міхаіл Лявонцьеў выказаў сваё меркаванне, чаму кіраўнік Беларусі вырашыў даць прытулак у сябе апальнага лідэра Кыргызстана Курманбека Бакіева.

«Значыць, вы збіраецеся ўдзельнічаць у гэтай вайне. Тады растлумачце, якімі сіламі і сродкамі і на чыім баку? Інакш такая пазіцыя недарэчная. Усё, што ён зараз робіць, уяўляе сабой жаночую гістэрыку. На самой справе, ён проста прымерыў гэтую сытуацыю на сябе: «Народ не мае права здрадзіць свайму прэзідэнту»!.. Ён проста пакрыўдзіўся на АДКБ, на Расею, у першую чаргу», - сказаў Міхаіл Лявонцьеў у інтэрв'ю Gazeta.kz.

Нагадаем, Бакіеў быў зрушаны з пасады прэзідэнта рэспублікі ў выніку перавароту 6-8 красавіка. Спачатку былы кіраўнік дзяржавы вылецеў у Казахстан, аднак затым перабраўся з сям'ёй у Беларусь, дзе зараз знаходзіцца пад абаронай Лукашэнка.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках