19 траўня 2024, Нядзеля, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сайце СНД Бакіеў па-ранейшаму прэзідэнт

2

На вэб-старонцы выканаўчага камітэта СНД дагэтуль паведамляецца, што прэзідэнтам Кыргызтана з'яўляецца Курманбек Бакіеў. Там жа размешчаны яго партрэт.

Як патлумачыла «Радыё Свабода» прэс-сакратарка выканаўчага камітэта СНД Вера Якубоўская, інфармацыю павінен выправіць выканкам СНД на афіцыйны запыт дзяржавы. Але такі запыт, нібыта, пакуль не паступаў.

Таксама Якубоўская сказала, што гэта «тэхнічная няўвязка», «няма каму абнаўляць сайт».

«Тэхнічна гэта мы робім, але гэта будзе зроблена, калі афіцыйна ўжо будзе вядома, хто там прэзідэнт», -- сказала прэс-сакратарка выканаўчага камітэта СНД.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках