Прысуд Андрэю Бандарэнку будуць абскарджваць
1- 24.06.2010, 16:26
Адвакат Дзмітры Лаеўскі ад імя прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі падаў старшыні Менскага гарадскога суду наглядную скаргу.
Адвакат абскардзіць прысуд Першамайскага раённага суда сталіцы і вызначэнне судовай калегіі Менскага гарадскога суда, паведамляе «Радыё Свабода».
Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Бандарэнка ў лютым быў асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці за крадзеж шляхам махлярства. У траўні ён быў накіраваны ў бабруйскую калёнію. З 15 чэрвеня вязень пачаў галадоўку пратэсту супраць прысуду.
Сваю віну сябра АГП не прызнае і тлумачыць пераслед палітычнымі матывамі, у прыватнасці, помстай яму за ўдзел у парламенцкіх выбарах і за спробы абскардзіць вынікі выбараў. Андрэй Бандарэнка патрабуе адмены прысуду і вызвалення.