Рыбакі злавілі на Прыпяці двухметровага сома (Фота, відэа)
36- 14.07.2010, 16:58
Менскія рыбакі Валеры і Зоя Анікейчык злавілі ў рацэ Прыпяць двухметровага сома вагой каля 50 кілаграмаў.
«Такога здаровага прыгожага злавілі ўпершыню. Мы яго адпусцілі. А злавілі на «дарожку», на воблер, і змагаліся з ім хвілін 40. Потым выцягнулі яго. Метраў за 15 да берага ён сеў жывот на мель, і мы яго цягнулі, як маглі, за галаву, за хвост. Злавіла яго жонка. Узяўся ў яе. Мы зразумелі, што ў лодку мы яго не зацягнем. Вырашылі потым адпусціць. Шкада яго, куды яго есці?! Тым больш ён 50 кілаграмаў, а мне на днях споўнілася 50 гадоў. Ды яшчэ і Дзень рыбака быў у той дзень», - распавёў «Радыё Свабода» Валеры Анікейчык.





