10 чэрвеня 2026, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарачую ваду летам будуць адключаць і надалей

22

У міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі лічаць, што практыка адключэння гарачага водазабеспячэння ў летні перыяд для правядзення прафілактычных работ будзе захоўвацца ў будучыні.

«Адмовіцца зусім ад адключэння гарачага водазабеспячэння ў летнія месяцы, каб праводзіць прафілактычныя працы, мы не зможам», - паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Мікалай Ліпень у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Ён нагадаў, што на сённяшні дзень тэрмін адключэння гарачай вады не можа перавышаць 14 сутак. «Сёння ўсе арганізацыі ўкладваюцца ў гэты тэрмін і паспяваюць праводзіць выпрабаванні цеплатрасаў і іншыя прафілактычныя працы», - сказаў М. Ліпень.

«Скарачэнне тэрмінаў адключэння гарачай вады залежыць ад многіх фактараў, але выпрабаванні праводзіць трэба», - падкрэсліў ён.

Намеснік міністра зазначыў, што ў Менску ў мінулым годзе ў сярэднім гарачае водазабеспячэнне ў жылым фондзе адключалася не больш чым на 10 сутак.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках