30 красавiка 2024, aўторак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белтэлекам: кошты на Інтэрнэт больш падаць не будуць

43

Манапаліст лічыць, што дасягнуў таго ўзроўню коштаў, калі «зніжаць ужо няма куды».

«Мы дасягнулі таго ўзроўню коштаў на Інтэрнэт, калі зніжаць іх ужо няма куды», - паведаміў 15 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Андрэй Сабораў, падкрэсліўшы пры гэтым, што агучвае пазіцыю толькі нацыянальнага аператара электрасувязі , а не ўсіх правайдэраў, перадае interfax.by.

Разам з тым, кіраўнік камерцыйнай дырэкцыі «Белтэлекама» адзначыў: «Мы правайдэраў сумленна папярэджваем пра тое, да чаго варта імкнуцца». А імкнуцца, паводле яго словаў, беларускім кампаніям, якія аказваюць інтэрнэт-паслугі, - не выключаючы, зразумела, і нацыянальнага аператара - неабходна не да далейшага зніжэння платы за інтэрнэт-доступ, а да павелічэння хуткасці доступу. «На гэты момант мы можам забяспечыць доступам на хуткасці звыш за 10 мегабіт не больш за 20% абанентаў у Беларусі», - распавёў Сабораў, адзначыўшы, што пакуль беларускаму Інтэрнэту да еўрапейскіх хуткасных паказчыкаў далёка.

Аднак, паводле яго словаў, праблема гэтая будзе вырашаная ўжо ў бліжэйшы час: «Валакно ў кожную кватэру» - гэта ўжо нават не пра заўтрашні дзень, а пра сённяшні. Першыя падключэнні запланаваныя на канец года», - адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам».

Паслугу па абмежаванні (па запыце інтэрнэт-карыстальнікаў) доступу да сайтаў, якія ўтрымліваюць забароненую заканадаўствам інфармацыю, нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» зможа падаваць да канца гэтага тыдня, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам».

«Мы не паспелі да 1 верасня, аднак ужо да канца гэтага тыдня зможам у поўнай меры падаваць паслугі па абмежаванні доступу», - сказаў ён.

Нагадаем, у адпаведнасці з указам Лукашэнкі № 60, пастановай ААЦ і Мінсувязі ад 29 чэрвеня № 4 / 11, усе беларускія пастаўшчыкі інтэрнет-паслугаў павінны былі забяспечваць аказанне паслугаў па абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія ўтрымліваюць забароненую заканадаўствам інфармацыю з 1 верасня 2010 года. «Невыкананне гэтых патрабаванняў прызнаецца грубым парушэннем заканадаўства», - падкрэслівалася ў афіцыйным лісце ААЦ, які паступіў у агенцтва, за подпісам яго начальніка Валерыя Вакульчыка.

Пры гэтым, як паведаміў агенцтву адзін з супрацоўнікаў ААЦ, спасылаючыся на нараду з удзелам пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслугаў, «усе аператары да ўступлення пастановы ў сілу падрыхтаваліся, закупілі абсталяванне і павінны выконваць патрабаванні дакумента ў поўным аб'ёме».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках