Расіяніна абвінавачваюць у крадзяжы мільярдаў долараў — цяпер ён у Беларусі
1- 19.10.2026, 9:10
- 2,816
Ён схаваўся ад следства, але далёка сысці не здолеў.
У Расіі расследуюць справу аб так званым «папяровым ПДВ», якая лічыцца адной з найбуйнейшых падатковых махінацый у гісторыі краіны.
Пра тое, як у яе была ўцягнута Беларусь, расказаў у інтэрв'ю «РІА Навіны» старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін.
Праваахоўнікі раскрылі схему ў красавіку і пачалі шукаць усіх яе ўдзельнікаў. Важныя звесткі ўдалося атрымаць з выдаленых дадзеных тэлефона аднаго з затрыманых. Гэта дапамагло ўстанавіць астатніх фігурантаў і размеркаванне роляў паміж 12 саўдзельнікамі.
Адным з галоўных арганізатараў называюць Аляксандра Асіна. Ён схаваўся ад следства, але далёка сысці не здолеў.
«Аляксандр Асін схаваўся ад следства, але быў затрыманы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дакументы, неабходныя для яго экстрадыцыі, накіраваныя ва ўпаўнаважаныя органы гэтай краіны», — заявіў Бастрыкін.
На дадзены момант у Расіі затрыманыя трое ўдзельнікаў. У ліпені сілавікі паведамлялі, што меркаванага арганізатара групоўкі затрымалі за мяжой.