26 красавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталлю Радзіну папярэдзілі

69
Наталлю Радзіну папярэдзілі

Рэдактарку сайта charter97.org сёння забралі ў Кобрынскі РАУС прама з дому.

У дом, дзе журналістка пражывае пад падпіскай аб нявыездзе пасля вызвалення з СІЗА КДБ, сёння прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Журналістцы загадалі праехаць з імі.

Наталлю Радзіну адвезлі ў мясцовы РУУС, дзе ёй нагадалі правілы знаходжання пад падпіскай аб невыяздзе і заявілі, што ейны каментар да заявы кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча можа з'яўляцца «раскрыццём таямніцы следства». Журналістцы парэкамендавалі ўстрымацца ад падобных каментароў.

Нагадаем, Наталля Радзіна вымушаная жыць у горадзе Кобрыне пад падпіскай аб нявыездзе. 28 студзеня яна была выпушчаная з СІЗА КДБ, дзе правяла больш за месяц. Яе вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле «ў масавых беспарадках» і ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках