17 траўня 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3600 рублёў за даляр - рэальнасць

21
3600 рублёў за даляр - рэальнасць

На рынках і ў гандлёвых цэнтрах за 1 даляр просяць 3600 беларускіх рублёў.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў прадпрымальнік Зміцер Каспяровіч:

«На рынку ў Ждановічах ўжо ўсюды ёсць абвесткі, што кошты павышаюцца на 20%. Гэта звязана з тым, што беларускія прадпрымальнікі, якія прадаюць тэхніку за беларускія рублі, лічаць курс даляра па 3600 рублёў. І гэта тое, што рэальна ёсць: даляр каштуе не тры тысячы, а 3600 - усе гэта разумеюць, а таму і выстаўляюць новыя кошты. Так ўсюды - у Ждановічах, у «Градзе» і іншых рынках новыя кошты. І калі далей усё будзе працягвацца так, як ёсць, то мы можам прыйсці да сітуацыі, якая была ў пачатку 2000-х гадоў. Калі былі два курсы: быў афіцыйны курс даляра і неафіцыйны, па якім вяліся ўсе разлікі».

Чуткі аб дэвальвацыі беларускага рубля і ажыятажны попыт на валюту справакаваныя дзеяннямі самой улады і ў прыватнасці - абмежаваннямі на продаж валюты юрыдычным асобам, лічыць адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў:

«Гэта адказ на забарону для юрыдычных асоб купляць валюту больш за вызначаны аб'ём. У выніку з'явіліся чуткі, ажыятаж і нестабільнасць на валютным рынку. У юрыдычных асоб на рахунках збіраюцца беларускія рублі, але яны не могуць набыць валюту, таму вымушаныя звяртацца да пасрэднікаў. Так з'яўляюцца чорныя курсы і чорны рынак валюты. І гэта адказ на абсалютна антырынкавая метады дзяржавы. Такім чынам, гэтую сітуацыю стварыла сама дзяржава».

Як падкрэсліў Аляксандр Макаеў, у выніку ўся складанасць становішча на валютным рынку краіны кладзецца на плечы пакупнікоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках