2 траўня 2024, Чацвер, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Ліхавід: Я ганаруся сваім сынам

16
Алена Ліхавід: Я ганаруся сваім сынам

Мікіту Ліхавіду ўсяго 20 гадоў. Ён вучыцца на юрыдычным факультэце Інстытута кіравання.

У Партызанскім судзе Менску судзяць актывіста «Руху за свабоду» Мікіту Ліхавіда. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў так званых масавых беспарадках 19 снежня. Госця ранішняга эфіру «Радыё Свабода» - ягоная маці Алена Ліхавід.

- На пачатку гутаркі мы папрасілі бы вас крыху распавесці пра вас, вашу сям'ю, пра Мікіту. Хто дзе працуе, вучыцца, каму колькі год?

- Я працую інструктарам на фірме, якая займаецца вытворчасцю цацак. Мікіта вучыўся ў інстытуце кіравання на юрфаку на завочным аддзяленні. Некаторы час працаваў у Менску, пасля з'ехаў у Літву. Там у яго дзяўчына навучаецца, і каб быць побач, ён спрабаваў знайсці там працу і гэта ў яго атрымалася.

- А дзе ён зараз знаходзіцца?

- Мікіта зараз на Валадарскага, перад гэтым паўтара месяца быў Жодзіна.

- Ці мог Мікіта здзейсніць злачынства? Ці дапускаеце вы наогул, што ён мог удзельнічаць у нейкім гвалце, разбоі?

- Не. Пра што вы кажаце. Мікіта сам па сабе вельмі прыстойны, добры чалавек. Тое, што ён быў на плошчы, як ён сам казаў, «я павінен быў быць там». Ён ніколі не зрабіў бы нічога дрэннага. Па-першае, яго ніколі не прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, ён ніколі не трапляў у міліцыю. Як кажуць, так склаліся абставіны, ён патрапіў на відэакамеру. Мікіта ніколі не зрабіў бы нічога незаконнага.

- За адстойванне сваіх перакананняў, палітычных поглядаў ваш сын плаціць вельмі высокі кошт. Гэта таго каштуе? Вы не асуджаеце яго?

- Не, пра што вы кажаце. Я вельмі ганаруся сваім сынам і мне не сорамна нават сказаць, за што ён цяпер знаходзіцца ў турме. Я цалкам яго падтрымліваю, я буду з ім побач заўсёды і ўсюды. І які б не быў сёння прысуд, вядома, я спадзяюся, што ён будзе сумленны, станоўчы, я буду з ім заўсёды побач. Я ім ганаруся. І на апошнім спатканні, нягледзячы на ​​ягоны малады ўзрост, яму 20 гадоў, я ўбачыла перад сабой мужчыну, які годна ўсё вытрывае.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках