18 красавiка 2024, Чацвер, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кобрынскія міліцыянты «павіншавалі» Радзіну з Днём Волі

16
Кобрынскія міліцыянты «павіншавалі» Радзіну з Днём Волі

Ужо ў 8 раніцы ў дом, дзе пражывае пад падпіскай аб нявыездзе рэдактарка ​​сайта charter97.org Наталля Радзіна, прыйшоў участковы міліцыянт.

Супрацоўнік міліцыі параіў Наталлі Радзінай сёння не пакідаць дом, паколькі да яе павінен прыехаць следчы Камітэта дзяржбяспекі. Навошта следчым КДБ наведваць Радзіну на даму - зусім незразумела. Можа, святкаваць Дзень Волі? Або супрацоўнікі сілавых структур лічаць, што невыязная з Кобрына журналістка ірване асвятляць дэманстрацыю апазыцыі ў Менску?

Нагадаем, Наталля Радзіна вымушаная жыць у горадзе Кобрыне пад падпіскай аб нявыездзе. 28 студзеня яна была выпушчаная з СІЗА КДБ, дзе правяла больш за месяц. Журналістку абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле «ў масавых беспарадках» і ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках