27 красавiка 2024, Субота, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці дазволяць Зьмітру Дашкевічу разьвітацца з маці?

4
Ці дазволяць Зьмітру Дашкевічу разьвітацца з маці?

Суд Маскоўскага раёну Менска дазволіў Зьмітру Дашкевічу прысутнічаць на пахаваньні маці, якая раптоўна памерла 26 красавіка.

Адміністрацыя СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч, пакуль адмоўчваецца.

З хадайніцтвам аб вызваленьні Зьмітра Дашкевіча на пахаваньне маці зьвярнулася ягоная намесьніца ў «Маладым фронце» Наста Палажанка. Гэта было зроблена на просьбу бацькі Зьмітра — Вячаслава Дашкевіча, які зараз займаецца падрыхтоўкай пахаваньня ў Старых Дарогах. Суд хадайніцтва задаволіў, — паведаміла Свабодзе Наста Палажанка:

«Намесьнік старшыні Маскоўскага суду быў ня супраць і адказаў пазытыўна на хадайніцтва, каб Зьміцер быў на пахаваньні маці. Але невядома, што вырашыць кіраўніцтва СІЗА і ГУУС, паколькі хадайніцтва было задаволенае з боку суду, але накіраванае да СІЗА і ГУУС. І яны сумесна мусяць вырашыць пра тое, ці можна яго вызваляць паводле гэтай прычыны і ў якім фармаце гэта можа адбыцца».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках