19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Расеі: Умовы прадастаўлення крэдыту мы не абмяркоўвалі

40
Мінфін Расеі: Умовы прадастаўлення крэдыту мы не абмяркоўвалі

Намеснік міністра фінансаў РФ Дзмітрый Панкін заявіў аб адсутнасці ўзгодненых тэрмінаў прадастаўлення Беларусі стабкрэдыту на $1 млрд.

"Мы ніякіх такіх абяцанняў не давалі", - сказаў Д. Панкін "Інтэрфаксу". Умовы прадастаўлення крэдыту бакі пакуль "фактычна" не абмяркоўвалі, дадаў ён.

"У нас крытэр адзін - дамовіцца па макраэканамічных мерах, гэта можна зрабіць і за тыдзень, а можна і ўсё жыццё не дамовіцца", - растлумачыў намеснік міністра. Па ягоных словах, "нам трэба зразумець, што яны збіраюцца ў сябе рабіць з валютным курсам, з бюджэтнымі выдаткамі, стымуляваннем ўнутранай эканомікі".

Пры гэтым ён не змог сказаць, ці паступілі ў Мінфін РФ дакументы Беларусі адносна макраэканамічных мер.

Як паведамлялася, па неафіцыйных дадзеных, урад Беларусі 31 сакавіка ўвечары перадаў у Мінфін РФ праект праграмы мер па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі, узгадненне якіх з урадам РФ з'яўляецца умовай для прадастаўлення расейскага дзяржкрэдыту на $1 млрд.

Крыніца ў органах дзяржкіравання Беларусі ў панядзелак паведаміла, што "праект праграмы ў Мінфін РФ быў перададзены ўвечыры ў чацвер. Якога-небудзь адказу ад расейскага боку на сённяшні дзень яшчэ няма".

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках