19 траўня 2024, Нядзеля, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў акцыі «Стоп бензін» чакаюць аўтазакі

104
Удзельнікаў акцыі «Стоп бензін» чакаюць аўтазакі

Таксама затрыманы дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы “За аўта” Арцём Шаркоў.

"Ужо амаль гадзіну я застаюся ў Фрунзенскім РУУС. З якой нагоды затрымалі ды чаго ад мяне хочуць, пакуль ніхто не патлумачыў", – распавёў “Белсату” Арцём Шаркоў.

Арцёма Шаркова спынілі на выхадзе з залы суда, дзе ён абскарджваў прысуд ад 28 красавіка. Тады за ўдзел у акцыі “Стоп бензін – 2” суд пакараў яго штрафам на 30 базавых велічыняў.

“Тое, што Арцёма затрымалі – гэта глупства. Акцыя ўсё адно адбудзецца, і арганізатар яе не ён, а шараговыя аўтааматары. Ініцыятыва на гэты раз ішла знізу”, – зазначае намеснік дырэктара “За аўта” Фёдар Сухаў. Акцыя запланаваная на сёння – аўтааматары збіраюцца а 19-й гадзіне на аўтастаянцы ля сталічнага гіпермаркету “ProStore”, што ў Чыжоўцы.

Паводле інфармацыі арганізатараў акцыі, яе ўдзельнікаў ужо чакаюць некалькі аўтазакаў, схаваных на тэрыторыі прамысловай зоны “Шабаны”. Аднак Фёдар Сухаў упэўнены, што гэта не напалохае яе людзей.

Спадар Сухаў таксама зазначыў, што акцыяй можна лічыць і тое, што адбывалася гэтаю ноччу амаль на ўсіх сталічных бензастанцыях: “Гэтымі чэргамі людзі выказалі недавер той сацыяльна-эканамічнай палітыцы, што праводзяць улады”.

Пра тое, што з 24 траўня ў краіне павышаюцца кошты на паліва ў сярэднім на 22 %, было абвешчана ўчора. На бензастанцыях адразу ж утварыліся вялікія чэргі – людзі імкнуліся назапасіць бензіну за стары кошт. Чэргі былі такія вялікія, што аўтааматарам даводзілася займаць першыя палосы праезнай часткі.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках