Пісьменніца за год напісала з дапамогай ШІ 370 раманаў пад 21 псеўданімам
1- 15.11.2026, 22:21
- 2,452
Яна зарабіла дзякуючы гэтаму «шасцізначныя сумы».
Пісьменніца з Паўднёвай Афрыкі Корал Харт за год выпусціла 370 раманаў, напісаных з дапамогай штучнага інтэлекту (ШІ). Як удакладняе The Guardian, кнігі яна апублікавала на платформе Kindle Unlimited пад 21 псеўданімам.
Паводле слоў Харт, яна зарабіла дзякуючы гэтаму «шасцізначныя сумы». Цяпер жанчына паскардзілася на пагрозы.
«У тую хвіліну, калі хтосьці раскрывае [выкарыстанне ШІ], яго жыццю пачынаюць пагражаць, яго абзываюць, яго выганяюць адусюль. Я думаю, гнеў і нянавісць узнікаюць з-за страху», — кажа яна.
Пры гэтым Харт плацяць толькі за прачытаныя старонкі — такія правілы размяшчэння.
«Дрэнны пісьменнік або апавядальнік не зможа стварыць добрую кнігу з дапамогай штучнага інтэлекту. Вам усё роўна трэба разбірацца ў рамястве. Вам усё роўна трэба разумець структуру. Вам усё роўна трэба ведаць, чаго хоча чытач», — абараняе свой выбар яна.