19 траўня 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонку Аляксандра Атрошчанкава выклікалі ў вайсковую пракуратуру

6
Жонку Аляксандра Атрошчанкава выклікалі ў вайсковую пракуратуру

Дар'ю Корсак, жонку палітвязня Аляксандра Атрошчанкава, выклікаюць у вайсковую пракуратуру на 10 раніцы 10 чэрвеня.

Прычынай выкліку ў пракуратуру стала скарга Дар'і на катаванні і здзекі ў СІЗА КДБ над ейным мужам. Яна павінная даць тлумачэнні следчаму па найважнейшых справах следчага аддзела Беларускай вайсковай пракуратуры падпалкоўніку юстыцыі А.В. Халімаву. Пра гэта жонка журналіста паведаміла charter97.org.

«Я вырашыла скарыстацца сваім канстытуцыйным правам і папрасіла прыйсці разам са мной праваабаронцу Алену Танкачову, каб выключыць магчымы ціск. Я ўсведамляю, што дадзеная тэма з'яўляецца непрыемнай для спецслужбаў - гэта было бачна падчас папярэдняй праверкі, калі на палітвязняў аказваўся ціск», кажа Дар'я.

Дар'я Корсак раней падавала заяву ў Генпракуратуру, каб там праверылі факты катаванняў. І як ёй стала вядома ад Аляксандра, следчы пракуратуры апытваў вязня: «Калі Саша пачаў распавядаць пра тое, што адбывалася ў КДБ, следчы парваў пратакол і пачаў пагражаць. Тады муж заявіў, што будзе з ім размаўляць толькі ў прысутнасці адваката».

Потым яна атрымала ліст з пракуратуры. У ім было пазначана, што Аляксандр Атрошчанкаў адмовіўся даваць сведчанні па выкладзеным ёю фактах. Але жанчына зноў падала скаргу ў покуратуру на дзеянні яе супрацоўніка і звярнулася з патрабаваннем праверкі па новых абставінах.

Нагадаем, прэс-сакратара кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандра Атрошчанкава асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за «ўдзел у масавых беспарадках.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках