«Народная воля» пакуль будзе выходзіць
5- 13.07.2011, 11:14
Міністэрства інфармацыі Беларусі вырашыла адклікаць сваю пазоўную заяву аб спыненні выпуску газеты «Народная воля».
З адпаведным хадайніцтвам выступіў 13 ліпеня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе прадстаўнік Мінінфарма. Суддзя Алена Маёрава прыняла хадайніцтва.
Нагадаем, напярэдадні Мінінфарм адклікаў аналагічны пазоў да яшчэ адной недзяржаўнай газеты - «Наша ніва».
Аднак абедзве газеты могуць быць закрытыя ў любы час з-за вынесеных раней Мінінфармацыі папярэджанняў.