23 красавiка 2024, aўторак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская інфляцыя больш чым у 30 разоў перавышае сярэднюю па краінах ЕЗ

14
Беларуская інфляцыя больш чым у 30 разоў перавышае сярэднюю па краінах ЕЗ

Беларусь з вялікім адрывам працягвае заставацца лідэрам па тэмпах росту спажывецкіх коштаў.

Інфляцыя ў нашай краіне з пачатку года была больш чым у 30 разоў вышэйшай, чым у краінах ЕЗ і ў 8 разоў вышэй, чым у Расеі, перадае АФН.

Аб гэтым сведчыць агляд Расстата, падрыхтаваны на аснове публікацый агульнаеўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат і нацыянальных статыстычных дадзеных.

«У ліпені кошты на тавары і паслугі ўзраслі ў Беларусі (на 3,5%), Рэспубліцы Карэя, Эстоніі, Казахстане, Германіі (на 0,5-0,7%), Балгарыі, Чэшскай Рэспубліцы, Бразіліі, Канадзе, Партугаліі, ЗША (на 0,1-0,4%). У Расеі кошты ў сярэднім не змяніліся, а ў краінах Еўрапейскага звяза - знізіліся на 0,4%», - гаворыцца ў паведамленні.

За перыяд з пачатку бягучага года найбольшую павелічэнне спажывецкіх коштаў адзначалася ў Беларусі (на 41,0%), Казахстане (на 5,6%) і Украіне (на 4,6%). У Расеі прырост коштаў у студзені-ліпені склаў 5,0%, у сярэднім у краінах ЕЗ - 1,3%.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках