25 красавiка 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дражына выклікалі на дыван у літоўскае МЗС

22
Дражына выклікалі на дыван у літоўскае МЗС

У МЗС Літвы ў сераду быў запрошаны амбасадар Беларусі ў Вільні Уладзімір Дражын, каб даць тлумачэнні з нагоды адмовы пусціць у краіну літоўскую тэлежурналістку.

«Амбасадар Дражын запрошаны даць тлумачэнні з нагоды інцыдэнту», - пацвердзіла BNS прэс-сакратарка міністра замежных справаў Літвы Рэната Лаздзін.

Журналістка літоўскага нацыянальнага тэлеканала Lietuvos televizija Рута Ланкінінкайтэ паведаміла BNS, што беларускія службовыя асобы ў сераду раніцай заявілі ёй, што яна названая непажаданай асобай у гэтай краіне, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Мне сказалі, што я з'яўляюся непажаданай асобай у гэтай краіне - персонай non grata», - сказала журналістка, якая рыхтуе рэпартажы для інфармацыйнай праграмы «Панарама».

Па словах Р. Ланкінінкайтэ, у яе пашпарт пастаўлены штамп аб тым, што віза анулявалая, і зроблены запіс аб забароне ўезду.

Журналістка сказала, што яна не атрымала больш тлумачэнняў, аднак сама лічыць, што Менск не хоча, каб замежныя СМІ паведамлялі аб рэальнай сітуацыі ў краіне.

«Мы актыўна дэманстравалі тое, што адбываецца ў краіне, удзельнічалі ў мітынгах, нас затрымлівалі, штурхалі, пацярпела камера. Яны, хутчэй за ўсё, хочуць цалкам ізалявацца ад свету, каб ніхто не бачыў, як дрэнна з дэмакратыяй у гэтай краіне», - сказала журналістка.

Р. Ланкінінкайте сказала, што ў яе была гадавая акрэдытацыя ў Беларусі, а рэпартажы з гэтай краіны яна рыхтавала апошнія шэсць гадоў.

Літва ў гэтым месяцы таксама на мяжы анулявала візу і не ўпусціла ў краіну намесніцу міністра юстыцыі Беларусі Алу Бодак, якая ўнесена ў «чорны спіс» Еўразвяза.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках