17 траўня 2024, Пятніца, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргею Каваленку адмовілі ў змене меры стрымання

5
Сяргею Каваленку адмовілі ў змене меры стрымання

Віцебскаму актывісту Кансерватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Сяргею Каваленку адмовілі ў змене меры стрымання.

Сям'я апазіцыянера склала просьбу, у якой прасіла вызваліць палітвязня пад заклад і перавесці яго ў шпіталь ды пачатку працэсу, улічваючы вельмі цяжкі стан здароўя з-за галадоўкі, якую Сяргей Каваленка вядзе ўжо больш за месяц. Як паведаміла жонка палітвязня Алена Каваленка, ужо прызначаны суддзя, які будзе разглядаць крымінальную справу ейнага мужа, перадае «Радыё Рацыя».

- Ад адваката даведалася, што нам адмоўлена ў вызваленні Сяргея пад заклад і аб спыненні крымінальнай справы, якая яшчэ ўчора ўвечары была накіраваная ў суд Першамайскага раёна. Але адвакат не абяцаў, што справа будзе разгледжаная хутка, бо Сяргей знаходзіцца ў цяжкім стане з-за галадоўкі. Адвакат сказаў, што дата суду пакуль не прызначаная, але ўжо суддзю прызначылі. Ягонае прозвішча Жук.

Сяргей Каваленка ўжо 40 сутак вядзе галадоўку пратэсту супраць несправядлівага прысуду. Ён з 22 снежная мінулага года знаходзіцца ў віцебскім СІЗА, раней быў аштрафаваны за дробнае хуліганства, зараз чакае разгляду крымінальнай справы за нібыта парушэнне ўмоваў «хатняй хіміі», ды якой быў прысуджаны за вывешванне бел-чырвона-белага сцяг на гарадской ёлцы Ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках