19 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую свініну не пусцяць у Беларусь

15
Расейскую свініну не пусцяць у Беларусь

Беларусь увяла абмежаванні на ўвоз свініны з Масквы.

Раней паведамлялася пра ўспышку асабліва небяспечнага захворвання - афрыканскай чумы свіней (АЧС), выяўленай у рамках маніторынгу па АЧС на дзяржкомплексе «Завідава», паўднёвы ўчастак якога размешчаны на тэрыторыі Клінскага раёна Маскоўскай вобласці. У сувязі з гэтым з 23 лістапада былі ўведзеныя часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь свініны з Маскоўскай вобласці. Цяпер, паведамілі ў дэпартаменце, абмежаванні таксама распаўсюдзіліся на свінагадоўчую прадукцыю з Масквы, паведамляе onliner.by.

Такім чынам, часова абмежаваны ўвоз жывых свіней, свініны, у тым ліку ад дзікоў, і прадуктаў перапрацоўкі мяса, скураной, рагакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для катоў і сабак, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны паходжання з Масквы і Маскоўскай вобласці, былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней.

Адначасова адмяняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Масквы і Маскоўскай вобласці вышэйзгаданых тавараў. У выпадку іх паступлення ў Беларусь па сертыфікатах, выдадзеных да 22 лістапада бягучага года, рашэнне аб іх афармленні прымаецца ў звычайным рэжыме, дадалі ў дэпартаменце.

Тут таксама нагадалі аб неабходнасці прыняцця дадатковых мер кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці.

Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) - кантагіознае віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Захворванне перадаецца пры прамым кантакце хворых жывёл і здаровых, праз прадукты з свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні людзей і жывёл). Вакцыны няма. Амаль усе пагалоўе хворых свіней гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека АЧС бяспечная.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках