Тысячы егіпцян пратэстуюць супраць новай канстытуцыі
5- 21.12.2012, 17:29
Тысячы егіпцян, якія выступаюць супраць праекта новай канстытуцыі, сабраліся каля адной з галоўных мячэцяў Александрыі, другога па велічыні горада Егіпта.
Паліцыя ўстанавіла кардоны вакол мячэці, дзе ў мінулую пятніцу прайшлі сур'ёзныя сутыкненні паміж апазіцыяй і прыхільнікамі дзеючага прэзідэнта Махамеда Мурсі, паведамляе руская служба BBC.
Сённяшняя акцыя прымеркаваная да пачатку другой стадыі галасавання за новую канстытуцыю краіны. Праект гэтага дакумента выклікаў хвалю крытыкі і серыю пратэстаў у Егіпце.