19 красавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За кожным начальнікам замацуюць па карове?

45
За кожным начальнікам замацуюць па карове?

Урад разлічвае павысіць надоі малака з кожнай каровы і эфектыўнасць малочных гаспадарак за кошт узмацнення асабістай адказнасці мясцовых начальнікаў.

Новы рэцэпт падвышэння надояў быў абмеркаваны на пасяджэнні прэзідыума Урада, паведамляе АФН.

Так у сваім дакладзе міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц канстатаваў, што 70 сельгасарганізацый або 29% ад іх агульнай колькасці атрымаюць у гэтым годзе надоі ў сярэднім меншыя за 4 тоны малака на карову. Акрамя таго, асобныя гаспадаркі памяншаюць валавую вытворчасць малака праз скарачэнне пагалоўя статка і яго прадукцыйнасці.

Галоўная прычына недастаткова эфектыўнай работы галіны на думку міністра хаваецца ў «адсутнасці кадраў на месцах, самаўхіленні кіраўніцтва раённага ўзроўню, увагі да праблем жывёлагадоўлі з боку абласцей».

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч пачуў пасланне і прапанаваў персаніфікаваць адказнасць за вытворчыя недахопы.

«Калі ёсць факты ў гаспадарцы раёна або вобласці, пераводзіць у канкрэтныя імёны і прозвішчы і ставіць пытанне аб прыцягненні да адказнасці альбо мэтазгоднасці займаць адпаведную пасаду», - заявіў ён.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках