10 чэрвеня 2026, Серада, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь! Я ганаруся табой і дрыжу (Фота)

120

31 студзеня завяршыўся прыём прац для ўдзелу ў I-м Менскім гарадскім конкурсе сацыяльнага плаката «Мая Радзiма - Беларусь».

Менгарвыканкам дзякуе ўсім менчукам, якія даслалі свае працы, «за актыўную жыццёвую пазіцыю, талент і неабыякавае стаўленне да сацыяльных праблем».

«Свае працы нам даслалі больш за 100 аўтараў, сярод якіх былі і дарослыя, і зусім яшчэ юныя менчукі», адзначае прэс-служба Менскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Да 1 сакавіка 2012 года журы вызначыць тры лепшыя працы ў кожнай намінацыі (1, 2, 3 месцы). Заснаваны таксама спецыяльныя прызы ад арганізатараў конкурсу: Менскага гарвыканкама, КУП «Менскрэклама», КУП «Агенцтва Менск-Навіны», Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Менскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь».

Прапануем вашай увазе ўпадабаныя працы:

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках