10 чэрвеня 2026, Серада, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каменданцкай гадзіне для падлеткаў быць

36
Каменданцкай гадзіне для падлеткаў быць

У Беларусі плануецца заканадаўча замацаваць абавязак дарослых суправаджаць дзяцей у начны час.

Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Уладзімір Андрэйчанка, які прыняў удзел у прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам Менскай вобласці.

Такая норма змяшчаецца ў законапраекце «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў», які знаходзіцца на разглядзе ў «палаце прадстаўнікоў».

«З 23.00 да 6.00 дзеці да 16 гадоў не будуць мець права знаходзіцца не дома без бацькоў або апекуноў. Гэта значыць, што з імі ў начны час павінныя быць паўнагадовыя. Гэта трэба, каб абараніць дзіця ад магчымага гвалту, каб яно не здзяйсняла супрацьпраўных дзеянняў», - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Калі ж непаўнагадовыя будуць гуляць пасля 23.00 без суправаджэння, то для бацькоў наступае адміністрацыйная адказнасць. У такіх выпадках супрацоўнік міліцыі абавязаныя дзіця на працягу трох гадзін даставіць дадому. Калі месца знаходжання бацькоў не ўсталяванае, то непаўнагадовы падлягае змяшчэнню ў сацыяльна-педагагічны цэнтр.

Акрамя таго, у законе пашыраныя прававыя падставы для прыцягнення непаўнагадовых да адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні, такія як хуліганства, крадзёж, распіванне алкагольных напояў, амаральныя паводзіны. Адказнасць наступае, калі на працягу года непаўнагадовы здзейсніў тры правапарушэнні, і гэта зафіксавана ў пратаколах. Дзіця могуць змясціць у навучальна-выхаваўчую або лекавальна-выхаваўчую ўстанову.

Папраўкі ў законы ўжо прынятыя ў першым чытанні, ідзе дапрацоўка законапраекта да другога чытання, адзначае БелТА.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках