6 траўня 2024, панядзелак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы патрабуюць ад уладаў выбачыцца перад ЕЗ

21
Магілёўцы патрабуюць ад уладаў выбачыцца перад ЕЗ

У Магілёве збіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў з патрабаваннем спыніць канфрантацыю Беларусі з іншымі дзяржавамі.

Ініцыятарам звароту выступіў сябра незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Аляксей Паўлоўскі. Каля 580 подпісаў ужо накіраваныя ў парламент і Адміністрацыю Лукашэнкі, паведаміў ён БелаПАН.

Нагадваючы, што 27 еўрапейскіх краін адклікалі сваіх амбасадараў з Беларусі, аўтары заявы адзначаюць: «З-за неўтаймаваных амбіцый аднаго чалавека церпяць ні ў чым не вінаватыя законапаслухмяныя мірныя грамадзяне Беларусі».

Магілёўцы асуджаюць палітыку канфрантацыі беларускага кіраўніцтва «з дэмакратычнымі краінамі Еўразвяза і ўсяго цывілізаванага свету». Яны прапануюць уладам выбачыцца«за ганебныя паводзіны». «Сумленны і прыстойны чалавек усведамляе свае памылкі і неадкладна зробіць гэта!» - сказана ў звароце.

Ягоныя аўтары таксама заяўляюць аб неабходнасці «выпусціць усіх палітвязняў і адхіліць чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў, ад займаных імі пасад, на наступных выбарах уключыць у склад выбарчых камісій прадстаўнікоў кандыдатаў і спыніць рэпрэсіі супраць сваіх грамадзянаў, парушаць Канстытуцыю краіны».

Выкананне гэтых умоваў, на думку падпісантаў заявы, дасць магчымасць палепшыць палітычны і эканамічны клімат у краіне. «У выніку гэтага Беларусь зможа атрымаць тэхналагічную і эканамічную дапамогу ад перадавых еўрапейскіх дзяржаваў, дзякуючы чаму палепшыцца дабрабыт нашых грамадзянаў, спыніцца рост коштаў і гіперінфляцыя, а таксама збядненне народа», - гаворыцца ў лісце.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках