26 красавiка 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ПАРЕ: Працэс па тэракце не быў справядлівым

7
Прэзідэнт ПАРЕ: Працэс па тэракце не быў справядлівым

Петрас Эфціміу заклікаў беларускія ўлады спыніць прымяненне смяротнага пакарання.

Пра гэта паведамляе сайт ПАРЕ (пераклад - charter97.org).

«Я занепакоены рашэннем Лукашэнкі аб прымяненні смяротнага пакарання ўдачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, двух чалавек, якія былі асуджаныя за задзяйсненне выбуху ў метро ў Менску у красавіку 2011 года. Я заклікаю ўлады адмяніць гэтае рашэнне і далучыцца да 54 іншых дзяржаваў-удзельніц АБСЕ, якія вырашылі адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання», - сказаў старшыня ПА АБСЕ.

«Пасля выбуху ў красавіку мінулага года нашая Асамблея асудзіла акт гвалту, - нагадаў Петрас Эфціміу. - У той час, мы выказалі надзею, што ўлады забяспечаць захаванне вяршэнства закона ў расследаванні злачынства. Адсутнасць справядлівасці ў гэтым працэсе і адсутнасць празрыстасці ў беларускіх судах змушае перагледзець рашэнне суда».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках