7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца страціць ЧС па хакеі

58
Лукашэнка баіцца страціць ЧС па хакеі

Перанос месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе з Менска будзе ўдарам па іміджы сусветнай федэрацыі хакея.

Пра гэта напярэдадні заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today.

- Гэта чыста палітызаваны працэс, ён нічога не мае агульнага са спортам. І калі такое адбудзецца, гэта будзе ўдар па іміджы сусветнай федэрацыі хакея. Беларусь заслужыла гэты чэмпіянат, - сказаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Тэлеканал Russia Today - першы англамоўны інфармацыйны канал у Расеі. Штодня і кругласутачна ў ягоным эфіры транслююцца навіны палітыкі, эканомікі, грамадскага жыцця не толькі Расеі, але і Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

Кіраўнік таксама заявіў, што працэс па справе аб выбуху ў менскім метро быў абсалютна празрыстым.

Што тычыцца сумневаў некаторых заходніх СМІ і асобных палітыкаў у дачыненні да справядлівасці вынесенага прысуду, то Лукашэнка адзначыў: «Гэта быў абсалютна празрысты працэс ад пачатку да канца. У супрацоўнікаў ФСБ Расеі, ізраільскага МАССАДа і Інтэрпола, якія прымалі ўдзел на ўсіх этапах следства, у іх ні на адным этапе не ўзнікла ніякіх пытанняў і сумневаў».

Поўная версія інтэрв'ю будзе паказаная ў чацвер, 22 сакавіка, на тэлеканале «Беларусь 1» пасля праграмы «Панарама».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках