4 траўня 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны любімы хакеіст дыктатара

172
Арыштаваны любімы хакеіст дыктатара

У Менску арыштаваны камерсант і хакеіст, нападаючы прэзідэнцкага хакейнага клуба Павел Белы.

Ніякіх афіцыйных паведамленняў на гэты конт няма. КДБ і Генеральная пракуратура пакуль адмаўляюцца каментаваць гэтую інфармацыю.

Бізнесмэн быў арыштаваны ў Менску сярод белага дня наўпрост у сваім офісе супрацоўнікамі КДБ пры падтрымцы байцоў атрада «Альфа», паведамляе «Беларускі партызан».

Яго абвінавачваюць у адмыванні грошай і нелегальным пераводзе за мяжу 6 млн. даляраў.

Як сцвярджаюць крыніцы, некаторы час таму Павел Белы пасварыўся з сынам Лукашэнкі Віктарам, паміж імі нібыта адбылася бойка. Пасля гэтага праверкай дзейнасці бізнесмэна заняўся КДБ.

Павел Белы будаваў шматпавярховыя дамы ў Менску. Самы вядомы ягоны праект - гэта шматпавярхоўкі ў Першамайскім раёне. Ён атрымліваў выдатныя месцы ў горадзе пад будаўніцтва дзякуючы сваёй блізкасці да Лукашэнкі.

Павел Белы нарадзіўся ў 1980 годзе. Быў нападаючым ў прэзідэнцкай хакейнай камандзе. Заўсёды гуляў у тройцы Лукашэнкі, лічыўся ягоным галоўным напарнікам у нападзе. Гуляў шмат, часта забіваў. На сайце прэзідэнцкага спартовага клуба да гэтага часу ён прадстаўлены як нападаючы каманды прэзідэнта Беларусі.

Напісаць каментар 172

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках