8 траўня 2024, Серада, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі дэпутат: Беларусь застаецца «Кубай Еўропы»

14
Брытанскі дэпутат: Беларусь застаецца «Кубай Еўропы»

Брытанскі дэпутат-кансерватар Чарльз Тэнак распавёў, ці мела сэнс для Еўрапарламента адкладаць прыняцце рэзалюцыі па Беларусі на два тыдні.

«Насамрэч, нічога асабліва не было дасягнута. Але калі быць абсалютна сумленным, то нічога не атрымалася дасягнуць у дачыненні да Беларусі за апошнія 10 гадоў, незалежна ад таго, што мы рабілі.

Мы спрабавалі палітыку «ўцягвання», спрабавалі ізаляцыю, зараз спрабуем мэтавыя санкцыі. Але вельмі жорсткі і ўпарты дыктатарскі рэжым на чале з Лукашэнкам не рэагуе на знешні націск, і ў нас няма сур'ёзных рычагоў уплыву.

Мы робім усё, што ў нашых сілах. Нядаўняе смяротнае пакаранне двух чалавек, вядома ж, выклікала нашую асаблівую трывогу і абурэнне. Многія з заходніх лідараў і парламентаў неаднаразова заклікалі адкласці выкананне смяротнага прысуду ў гэтай справе, таму што ўвесь судовы працэс пакінуў шмат пытанняў, на якія не было дадзена адэкватных адказаў.

Беларусь і афіцыйны Менск, на жаль, паводзяцца прадказальна. Яны працягваюць рэпрэсіі супраць СМІ, дысідэнтаў, дэмакратычных актывістаў. Шмат год таму я назваў Беларусь «Кубай Еўропы». На жаль, яна застаецца «Кубай Еўропы».

Вельмі складана вызначыць шлях наперад, але будзем спадзявацца, што падзейнічаюць мэтавыя санкцыі - забарона на падарожжы для прадстаўнікоў рэжыму, асабліва для тых, хто займаецца рэпрэсіямі супраць дысідэнтаў і дэмакратычнай апазіцыі. Аднак большасць гэтых асоб у любым выпадку не ездзяць на Захад. Яны часцей ездзяць на канікулы ў Маскву, чым у Парыж ці Лондан. Таму, ізноў жа, гэта ў асноўным сімвалічны крок. Але мы будзем працягваць ціск.

Мая партыя і мая фракцыя падтрымлівае кантакты з некаторымі прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Мы спадзяемся дапамагчы ў стварэнні аўтарытэтнай апазіцыі. Традыцыйна яна там даволі падзеленая. Будзем спадзявацца, што гэта магчымы шлях наперад. Але ў астатнім, на жаль, тыя, хто назіраў за сітуацыяй апошнія 10 гадоў, адчуваюць расчараванне, і не бачаць святла ў канцы тунэлю», - сказаў «Радыё Свабода» брытанскі дэпутат.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках