20 красавiка 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Мігальскі: Амбасадары не павінныя вяртацца ў Беларусь

22
Марэк Мігальскі: Амбасадары не павінныя вяртацца ў Беларусь

ЕЗ павінен прытрымлівацца адзінай моцнай пазіцыі, не рабіць саступак і «не вяртацца да сваёй ранейшай непаслядоўнасці, якой карыстаўся Лукашэнка», лічыць еўрадэпутат.

«Безумоўна, вызваленне палітвязняў - гэта крок у патрэбным напрамку, але гэтага кроку недастаткова. Еўразвяз неаднаразова падкрэсліваў, што ўмовай дыялогу і наогул сур'ёзнага стаўлення да Лукашэнкі з'яўляецца вызваленне ўсіх палітвязняў. Таму мы чакаем, што вызваленне Саннікава і Бандарэнкі - гэта першы крок да вызвалення ўсіх астатніх палітвязняў і вяртання да хоць нейкага супрацоўніцтва паміж Менскам і Бруселем», - сказаў Мігальскі.

Еўрадэпутат таксама лічыць, што вяртанне еўрапейскіх амбасадараў у Мінск нельга разглядаць выключна як дыпламатычнае пытанне, перадае «Еўрарадыё».

«Амбасадары не павінныя вяртацца ў Беларусь, таму што там нічога не змянілася з таго моманту, як яны выехалі. Вызваленне двух палітвязняў - гэта добра, але не трэба забываць, што іншыя палітвязні знаходзяцца за кратамі. Калі Лукашэнка хоча вярнуцца да становішча, якое было перад дыпламатычным скандалам, то ён павінен перш за ўсё вызваліць палітвязняў», - заявіў еўрадэпутат.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках