26 красавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянціна Дзядок: Макей сам прызнаў майго сына палітзняволеным

17
Валянціна Дзядок: Макей сам прызнаў майго сына палітзняволеным

Маці аднаго з палітвязняў пракаментавала заяву Уладзіміра Макея.

Нагадаем, учора кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі назваў «поўным абсурдам» здагадку, што беларускія ўлады вызвалілі Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнку дзеля таго, каб паскорыць вяртанне амбасадараў краін ЕЗ у Менск. Таксама ён прыстрашыў, што «ніякага вызвалення пад ціскам і рэабілітацыі па еўразвязаўскіх загадах не будзе»

«Беларускі партызан» апублікаваў адказ Валянціны Дзядок, маці аднаго з палітвязняў анархістаў.

«Я - маці Мікалая Дзядка, якога кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей абазваў радыкальным рэвалюцыянерам-анархістам. Тым самым прызнаўшы, што Мікалай і ягоныя таварышы і ёсць палітычныя зняволеныя, наяўнасць якіх у нас катэгарычна адмаўляюць. Той факт, што іх «раптам» затрымалі людзі ў масках увосень 2010 года, а таксама прысутнасць пры затрыманні здымачнай групы БТ, кажа аб пастаноўцы, якую старанна рэжысавалі. Далей - бясконцыя перазатрыманні па міфічных прычынах і суд, на якім казаў і выступаў толькі пракурор. Суддзя адхіляла ўсе довады адвакатаў і сведкаў і зачытала абсурдна жорсткі прысуд. Хлопцы сядзяць за тое, што думаюць не так, як усе. Цяпер хлопцы ўбачаць гэтую турэмны праваахоўную сістэму знутры. 6 красавiка 2012 года майго сына без тлумачэння прычын этапавалі з Магілёва ў Шклоў. Да гэтага часу не маю ні адной вестачкі аб ягоным месцазнаходжанні і ўтрыманні - пошта не прыходзіць. Мяркую, што на яго аказваюць псіхалагічны ціск з мэтай напісання прашэння аб памілаванні, што ўжо мела месца ў магілёўскай калоніі. Ганаруся сваім сынам і ягонымі паплечнікамі! Вызваляйце нашых дзяцей - палітычных зняволеных! Думку ў турму не пасадзіш!», - піша Валянціна Дзядок.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках