2 траўня 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч стаў новым кіраўніком МУС

100
Шуневіч стаў новым кіраўніком МУС

(абноўлена) Аляксандр Лукашэнка 11 мая вызваліў Анатоля Куляшова з пасады міністра ўнутраных спраў.

Генерал-лейтэнант міліцыі Анатоль Куляшоў залічаны ў распараджэнне МУС.

Сёння ж кіраўнік прызначыў палкоўніка міліцыі Ігара Шуневіча Міністрам унутраных спраў, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь - начальніка крымінальнай міліцыі.

Ігар Анатольевіч Шуневіч нарадзіўся ў 1967 годзе ва Украіне (Луганская вобласць). У 1992 годзе скончыў Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Служыў на розных пасадах у сістэме органаў унутраных спраў Беларусі. Прайшоў шлях ад радавога следчага да намесніка начальніка УУС Менскага аблвыканкама. У 2007-2012 гадах працаваў у КДБ Беларусі, дзе ўзначальваў следчае ўпраўленне, а потым галоўнае ўпраўленне па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантралюючых органаў, барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю. У студзені 2012 года прызначаны першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнікам крымінальнай міліцыі.

Ігар Шуневіч асабіста неафіцыйна дапытваў лідараў апазіцыі, якія трапілі ў турмы пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках