7 лiстапада 2026, Субота, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі РФ сядзяць на фінансавай «бомбе»

Банкі РФ сядзяць на фінансавай «бомбе»

Фінансавая бурбалка можа ляснуць, запусціўшы ў краіне маштабны крызіс.

На балансах расійскіх банкаў накапіўся велізарны аб’ём праблемных крэдытаў. І гэта можа стаць сур’ёзнай пагрозай для фінансавай сістэмы РФ. Пра гэта паведаміла выданне The Bell.

Паводле даных Цэнтрабанка Расіі, на пачатак верасня праблемнымі сталі крэдыты на 13,3 трыльёна рублёў. Гэта амаль 13% усяго карпаратыўнага крэдытнага партфеля расійскіх банкаў.

Мова ідзе пра пазыкі кампаній, якія перажываюць сур’ёзныя фінансавыя цяжкасці і не могуць належным чынам абслугоўваць свае даўгі. Пры гэтым крэдыты на 7,2 трыльёна рублёў не маюць дастатковага забеспячэння. Пад іх няма неабходных рэзерваў, а таксама закладу, які банкі маглі б прадаць і хаця б часткова кампенсаваць свае страты.

Патэнцыйныя страты па гэтых крэдытах складаюць каля 70% свабоднага капіталу ўсёй банкаўскай сістэмы Расіі. Калі істотная частка такіх даўгоў канчаткова ператворыцца ў невяртальныя, гэта фінансавая бурбалка можа ляснуць, запусціўшы ў краіне вялікі банкаўскі крызіс.

Яшчэ адной схаванай праблемай сталі дзяржаўныя аблігацыі. Расійскія банкі трымаюць на сваіх балансах каштоўныя паперы, кошт якіх знізіўся, аднак гэтыя страты не цалкам адлюстроўваюцца ў фінансавай справаздачнасці. Паводле ацэнак экспертаў, непрызнаныя страты ад пераацэнкі могуць складаць каля 600–700 мільярдаў рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲